Sep. 22nd, 2015
У тым возеры жыў праўдзівы Цмок, які меў шмат маленечкіх цмачанятаў, з выгляду амаль як звычайныя вужы. Шматдзетны Цмок, карацей! І тыя цмачаняты вялікай шкоды не чынілі, але паскудзілі ў навакольных вёсках. У каго куранят перадушаць, у каго ў агародзе пагаспадараць… Аднойчы ішоў праз вёску стары дзед, якому тут дужа спадабалася, і ён хацеў застацца тут жыць. Мясцовыя людзі сказалі: жыві, карміць цябе будзем. Але пры адной умове: парай, як з тым шматдзетным Цмокам разабрацца. І дзед параіў: выбраць самага дужага асілка-каваля з наваколля, каб ён выдраў старое дрэва і тым дрэвам перадушыў усіх цмачанятаў. Знайшлі асілка-каваля, але той адмовіўся: маўляў, мне тыя цмокі не замінаюць. Але неўзабаве каваль хацеў ажаніцца, вырабіў для сваёй каханай пярсцёнак, які… сцягнулі тыя цмачаняты! Тады каваль раззлаваўся, выдраў дрэва і пачаў ім біць цмокавых дзетак. Біў, біў, ажно пакуль не набіў роўна сто штук! З так пары так возера і завецца — Набіста: ад “набі сто штук”!
(Міёрскі раён Віцебскай вобласці)
(Міёрскі раён Віцебскай вобласці)
Tags:
а оказалось - Plymouth Valiant, один из самых успешных автомобилей корпорации Chrysler.

Tags:

Выява цмока на медальёне першага гамельчаніна, помнік якому стаіць на беразе Сожа.
Tags:
ЦМОКІ - жылі ў азёрах, рэках і багнах Беларусі. У. Караткевіч апісаў лепельскіх Ц. як найбольш крыважэрны і небяспечны для чалавека від. Лепельскія Ц. перакульвалі чаўны з «грамадзянамі Вялікага княства Літоўскага», як піша У. Арлоў, і жывіліся названымі. Ц. з возера Нешчарда адрозніваліся меншымі памерамі, не раз набіваліся ў рыбацкія невады і палохалі тутэйшых рыбакоў. Цмок, які вылупіўся з яйка, знесенага чорным пеўнем, верагодна, належыць да найстаражытнейшай пароды, ён нашчадак тых агнядышных пачвараў, перамогамі над якімі ганарыліся сярэднявечныя рыцары. Хведар Еўлашоўскі бачыў летаўца (гл. «Дыярыуш» Х. Еўлашоўскага), лятучую і агнядышную разнавіднасць цмока, які залятаў у акно да адной кабеціны. Летаўцы маюць здольнасць скідвацца людзьмі, пераважна каханкамі. Мадэль летаўца - паветраны змей. Пасля сустрэчы з летаўцом Еўлашоўскі моцна захварэў на нервовыя прыпадкі, ледзьве ачомаўся праз некалькі гадоў. Выгляд беларускіх Ц. можна ідэнтыфікаваць паводле абразоў, выпісаных веткаўскімі іканапісцамі, на сюжэт змагання св. Юр'я з пачварай. Агідныя і даволі мізэрныя істоты нагадваюць крылатых жабаў або вужакаў. Апошняга жывога цмока вылавілі, як кажуць, у Свіслачы на пачатку гэтага стагоддзя і нараклі «балотным яшчарам». Ёсць меркаванне, што ў пінскіх балотах або глухіх азёрах Крыўі Ц. працягваюць жыць да цяперашняга часу, як і ў знакамітым шатландскім возеры Лох-Нэс. У наш час стыхійна ўтварылася Брацтва з'едзенага цмока, калі на беразе Нешчарды ўначы балявала група літаратараў, удзельнікаў літаратурна-этнаграфічнай экспедыцыі, што даследавала сляды Яна Баршчэўскага, і ўпоцемках спажыла ў юшцы вадзянога Ц. Уладзімір Арлоў цвердзіць пра эзатэрычную прыроду Ц. І кажа, што частка майго артыкулу пра Полацкі Лабірынт, што датычылася Ц., нават на ксэраксе не хацела адбівацца
(с)
(с)
Tags:
А возера, щто ў Дамашкавічах, там жаднай ракі не ўходзе i не выходзе, а гэтакае ж глыбокае, таксама, кажуць, стала. Перш было поле; на ём усё грэчку сеялі. Раз гэта скасілі грэчку, пусцілі свінней пасціць, дык парсюк у водным месці, шукаючы, муся, земляных арэхаў, рыў, рыў i дарыўся да зямельных цмокаў, ну, i чабахнула адтуляка вада, свінней усіх патапілі зразу, a пастушкі ўцяклі дамоў. У возеры тым i рыбы ўсякай годзе. Раз граф Слізінь адной шчуцы прычапіў бляшку пад жабры i напісаў літары: «Калі хто i дзе яго злове, каб азнаймілі яму». Ну дык у столькі год i злабілі тую самую щчуку ў Мядзелі. Яна нійначай як пэўна падземнымі ракамі туды заплыла.
БТН. Легенды і паданні. - С. 381.
БТН. Легенды і паданні. - С. 381.
Tags: