Гарнец — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Да ўвядзення метрычнай сістэмы мер карысталіся гарцам, роўным 2,82 літра.
Залатнік — мера масы ў старажытнай Русі і Вялікім княстве Літоўскім, "літоўскі" залатнік важыў 3,9 грама.
Капа — даўняя адзінка лічэння розных прадметаў (збожжа ў снапах, гуркоў і інш.), роўная 60 штукам.
Кварта — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасцей у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Раўнялася 1/4 гарца, г.зн. 0,71 літра.
Кватэрка — даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты.
Кілішак — невялікая шкляная пасудзіна на ножцы, звычайна змяшчала паўкватэркі.
Кубак — невялікая фарфоравая, гліняная ці іншая пасудзіна звычайна ёмістасцю да літра; у гэтай кнізе прыняты за меру, роўную 0,3 літра.
Лот — адзінка вымярэння масы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Раўнялася 1/32 фунта, г.зн. 11,71 грама. Насельніцтва Беларусі карысталася лотам да пачатку XX стагоддзя.
Локаць — адзінка вымярэння даўжыні. У сістэме мер Вялікага княства Літоўскага раўнялася 64,96 сантыметра.
Фунт — даўняя мера масы. У Вялікім княстве Літоўскім велічыня фунта вагалася ад 360 да 450 грамаў, з 1766 года — 374,82 грама. У Расіі фунт важыў 409,5 грама. Мае рацыю лічыць, што ў
прыведзеных у кнізе рэцэптах фунт "важыць" каля 400 грамаў.
Цаля — даметрычная адзінка даўжыні ("дюйм"), роўная 2,54 сантыметра.
Шклянка — выкарыстоўваецца ў кулінарних рэцэптах у якасці меры
вадкіх рэчываў, роўнай 0,2 літра.