Profile

p_dohva: (Default)
pan Dohva

April 2017

S M T W T F S
      1
2345 6 78
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

ЦМОКІ - жылі ў азёрах, рэках і багнах Беларусі. У. Караткевіч апісаў лепельскіх Ц. як найбольш крыважэрны і небяспечны для чалавека від. Лепельскія Ц. перакульвалі чаўны з «грамадзянамі Вялікага княства Літоўскага», як піша У. Арлоў, і жывіліся названымі. Ц. з возера Нешчарда адрозніваліся меншымі памерамі, не раз набіваліся ў рыбацкія невады і палохалі тутэйшых рыбакоў. Цмок, які вылупіўся з яйка, знесенага чорным пеўнем, верагодна, належыць да найстаражытнейшай пароды, ён нашчадак тых агнядышных пачвараў, перамогамі над якімі ганарыліся сярэднявечныя рыцары. Хведар Еўлашоўскі бачыў летаўца (гл. «Дыярыуш» Х. Еўлашоўскага), лятучую і агнядышную разнавіднасць цмока, які залятаў у акно да адной кабеціны. Летаўцы маюць здольнасць скідвацца людзьмі, пераважна каханкамі. Мадэль летаўца - паветраны змей. Пасля сустрэчы з летаўцом Еўлашоўскі моцна захварэў на нервовыя прыпадкі, ледзьве ачомаўся праз некалькі гадоў. Выгляд беларускіх Ц. можна ідэнтыфікаваць паводле абразоў, выпісаных веткаўскімі іканапісцамі, на сюжэт змагання св. Юр'я з пачварай. Агідныя і даволі мізэрныя істоты нагадваюць крылатых жабаў або вужакаў. Апошняга жывога цмока вылавілі, як кажуць, у Свіслачы на пачатку гэтага стагоддзя і нараклі «балотным яшчарам». Ёсць меркаванне, што ў пінскіх балотах або глухіх азёрах Крыўі Ц. працягваюць жыць да цяперашняга часу, як і ў знакамітым шатландскім возеры Лох-Нэс. У наш час стыхійна ўтварылася Брацтва з'едзенага цмока, калі на беразе Нешчарды ўначы балявала група літаратараў, удзельнікаў літаратурна-этнаграфічнай экспедыцыі, што даследавала сляды Яна Баршчэўскага, і ўпоцемках спажыла ў юшцы вадзянога Ц. Уладзімір Арлоў цвердзіць пра эзатэрычную прыроду Ц. І кажа, што частка майго артыкулу пра Полацкі Лабірынт, што датычылася Ц., нават на ксэраксе не хацела адбівацца

(с)
Tags:

Раскрыть кат

No cut tags

Стиль-кредит