Я нарадзіўся тут, у Беларусі, у Менску. Бацька ў мяне беларус і матка - беларуска. Бацьковы бацькі, здаецца, усе тутэйшыя. Па кудзелі - значна складаней. Матчын бацька - беларус, маці - руская, мой дзед пасля арміі перавёз яе з Пермскай вобласці. Дарэчы, маці мая там і нарадзілася. Пераязджалі яны з ёй малой на руках. (
Гэта мы тым годам з бабуляй май размаўлялі; дзякуй жонцы - яна тэму ўзьняла). Калі далей капаць, то з цікавага, што бабуля памятае - адзін з яе дзядоў казак быў (хутчэй за ўсё, з уральскіх, што на Яіку сядзелі), а жонку сабе хахлушку прывез. Пра хахлушку - калі казаў, што матчын бацька беларусам быў, атрымоўваецца, схлусіў трошкі. Яго маці - мая прабабка - таксама з Украіны была. А па прозвішчу - Скапа.
Такі вось у мяне славянскі кактэйль.
У жонкі таксама той яшчэ мікс.
Але лічым сябе беларусамі. І вось сорамна, што мову ведаем, але не як след. Таму час ад часу робім дзень (хаця высілкаў хапае максімум на пару гадзін) беларускай мовы. Спадзяемся, што гэтыя гадзіны будуць па хвілінам прырастаць. Бо дзіка адчуваць сябе моўным інвалідам, калі няма як языком у роце варочаць. Нават, калі на клаве беларускія словы набіраеш, буквазлучэнні зусім іншыя, чым у рускай мове - пальцы быццам неяк крывіцца пачынаюць.
Ну, што тут казаць. Пачынай з трасянцы - усе праз гэта прайшлі.
Ну і словы вучы )
( Read more... )