Заўсёды шчыра лічіў, што складанне якіх заўгодна спісаў - накшталт "100 кніг усіх часоў і пляменаў" - справа дурнаватая.
Бо склад і ранжыр тут ад густа складальніка залежыць адсоткаў на 80-90.
Таму амаль ніколі ў такія спісы і не залазіў, бо навошта?
Але! Дзесьці і гэтых вашых антарнэтах ціскануў на некую ссыль і выпаў на тузін гітоў.
А тама прапанавалі пазнаёміцца з 100 найвялікшых беларускіх песень па вэрсіі Tuzin.fm (фота/аўдыё/відэа).
Натуральна я пайшоў знаёміцца - ну сапраўды ж цікава.
Тым больш што палітра пясьнічак вельмі багатая - ад Песьняроў да Нейрадзюбеля.
Не буду казаць, што з усім тама згодны. Такое і немагчыма.
Між тым...
Скажу, што атрымаў задавальненне, бо зашмат там візітовак са студэнцтва, з маладосьці. І нават з дзяцінства.
Скажу, што было файна сачыць за тым, як зьмянялі адзін аднаго вядомыя мне кампазіцыі (і нават любімыя) і тыя, якіх ніколі не чуў.
Скажу, што цяперака мне ёсць што паслухаць. Як мінімум, павыбіраць у тэлефонны плэй-ліст.
Дарэчы, гэнты тузін -
ВОСЬ ТУТ.
ЗЫ Адно толькі не ўцяміў. Першае месца за песьняй "Александрына" - гэта палітычныя матывы ці музыка сапраўды настолькі выдатная?