Profile

p_dohva: (Default)
pan Dohva

April 2017

S M T W T F S
      1
2345 6 78
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

Most Popular Tags


На возеры Літоўка ля Наваградка.
(с)
Жалко только, что рисует мало.

Евгений Петрович Кот - идейный организатор, владелец и главный автор лучшего сайта бестиарской направленности в кириллическом сегменте интернета "Энциклопедия вымышленных существ: Bestiary.us". Рисует редко и мало, но красиво и интересно. Специализируется на персонажах белорусской мифологии. Особенно на тех, иллюстраций к которым в сети нет.
Мой друг.

Крыжатик - согласно белорусским поверьям, неупокоенный дух, обитающий в пределах границ кладбища.
Крыжацик. Рисунок Евгения Кота
Read more... )
Собирая информацию о белорусских драконах-цмоках (в частности, об островецких цмоках), я не мог не обратить внимания на некоторый драконий "интернационал". В частности, известна легенда о цмоке из-под Валэйкишак, чей предсмертный крик услышал его собрат из Кракова, так называемый Вавельский цмок...

Про него я еще неписал, да и на Бестиарии про него статьи еще нету. Так что сам Бог велел хотя бы инфу подсобрать.

Ва́вельский драко́н (польск. smok wawelski, он же całożerca, он же holophagus — то есть существо, заглатывающее своих жертв целиком, т.е. живоглот) — легендарный дракон, якобы живший в пещере (называемой Драконьей ямой) у подножия Вавельского холма в Кракове.
Münster wawelski.jpg
Драконья яма. Иллюстрация из Себастьяна Мюнстера "Cosmographiae universalis" libri VI.
Read more... )
Места пражывання ужа – вадаёмы, забалочаныя места. Выгляд у іх спецыфічны, розная акраска дает ім магчымасць злівацца з зямлёю, з дрэвамі і нават з сонейкам. Гэта самы страшны вуж, якога назвалі мы сонечны змей. Калі ён зліваецца з сонцам, у яго са рта цячэ слюна, якую ён разбрасвае па траве і яна вельмі ядавітая. Таму пры пападанні хоць капелькі гэтай слюны, чалавек памрэ зразу. Такжа гаварылі, што вужы – гэта даждзевыя патокі, што льюцца з неба на зямлю і астаюцца на зямлі назаўсёды. Сярод вужэй есць і цар іх, яго луса пераліваецца серабром і золатам, ён (па размерах) большы, чым астальныя вужы, на галаве ў яго карона з малых залатых ражкоў. Змяіны цар, ён бальшы, сільны, горды. Яму нічаво не страшна на гэтым свеце, бо пад яго уладай знаходзяцца ўсе. Ён можа ператварыць чалавека ў звера, і дажа ўбіць яво.
Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на
ад Данілавай Галіны Еўдакімаўны, 1927 г.н.,
студэнткай Данілавай М. (2004 г.)
Новак "Міфалагічныя ўяуленні беларусаў"
Tags:
Оригинал взят у [livejournal.com profile] supron_licvin в Астранамічныя назіранні прабабулі. Біблейскі сюжэт і вялізны цмок
moon-canon-28-135

Паводле расповеду прабабулі, Брылеўскай (дзяв. Аліферовіч) Ганны (1905-1979 гг.), на месяцы адлюстравана сцэна "брат брата забівае". Відавочна, звязана такое павер'е з біблейскай тэматыкай (Каін і Авель), а магчыма і з нейкай паганскай легендай.

Яшчэ прабабуля расказвала маім, што аднойчы ў годы яе дзяцінства адбылося поўнае зацменне сонца. Уся вёска (а жыла яна ў Любарах на лідчыне) моцна перапужалася: ўсе чамусьці верылі, што ва ўсім вінаваты вялізны цмок, які нейкім чынам засланіў сабою сонца. З лямантам жанчыны пабеглі да крыжа і пачалі ўголас маліцца. Малітва дапамагла: у хуткім часе цмок адляцеў.
Полацкія цмокі пільнуюць хаты,
жывуць на разьбяных ліштвах,
уночы лётаюць, быццам каметы,
але прыносяць не золата і жыта,
а весткі пра дзяцей і ўнукаў,
што ў блізкіх і далёкіх гарадах
бачаць сьвет скрозь еўрапакеты,
ня вераць у цмокаў і дамавікоў,
бо проста ведаюць, што жыцьме яны
мусяць толькі ў бабулі...
Уладзімер Лобач


Гародня

(с)
Read more... )
Ёсць дадзеныя, што ў ноч перад бітвай да Канстанціна Астрожскага прыходзіў цмок: ад імя ўсіх казачных істот ён сказаў, што маскавіты для іх таксама чужынцы і захопнікі. І жыцця пад Масквой ім не трэба. Таму разам з войскам Астрожскага супраць Масквы змагаліся ўсе: лазавікі, вадзянікі, багнікі, русалкі, і, вядома ж, цмокі.
Цікавая легенда звязана зноў-такі з замкам. Хтосьці перакананы, нібыта ад яго да фарнага Крыжаўзвіжанскага касцёла вядзе патаемны і не вывучаны дагэтуль падземны ход, і жыве ў гэтым ходзе велізарны цмок з чалавечымі вачыма. Цмок выходзіць на паверхню толькі ў хвіліны небяспекі, і на працягу мінулага стагоддзя бачылі яго ранкам 22 чэрвеня 1941 года і ў пачатку 1980-х, капі раптам і без асаблівых на тое прычын абрынулася частка сцяны цытадэлі.
 Кажуць, што недзе сярод лесу, пад зямлёю жыве чырвоная змяя. Адзін раз на год яна вылазіць са сваёй нары, каб абавязкова кагосьці ўкусіць. Ахвярай можа быць і чалавек, і жывёла. Часцей яна джаліць кароў. Калі ж нікога не знаходзіць, то джаліць дрэва, і яно адразу гіне - засыхае. Некаторыя дадаюць, што змяя ў пэўныя моманты можа ператварацца ў стралу і лятаць. Адна жанчына нават распавяла, як у дзяцінстве пасвіла кароў ды пачула рэзкае мычанне. Раптоўна адна з кароў упала змяртвечаная. Пасля агляду ветэрынара высветлілася, што ў каровы ўкус на губе. Але, дзіўна, змяю ніхто ніколі не бачыў.

У дзяцінстве дарослыя забаранялі ім хадзіць на Вілію купацца, бо там у вадзе жыве цмок з галавой каровы і п'е ў дзяцей кроў. Трэба дадаць, што мясцовае насельніцтва цмокам заве вясёлку. Слова "вясёлка" яны ўвогуле не ведаюць.

Паводле адной легенды, у тым месцы, дзе навалена валуноў, якое мы і назвалі логавам цмока, схавана золата. Але скарб гэты аберагае цмок, ён палохае тых, хто спрабуе дастаць яго. Аднак кажуць, што калі б знайшоўся хто смелы і напалохаў цмока, то той бы ўцёк.

(с)
Пыхае агнём, круціць хвастомъ, палохае зубамі, крычыць. Летаючы кусае і біе. Звер спрыцен велмі і мудр. Зол во бороненіі норокъ своіх. Ніхай жыве і пасецца цмок. (З гравюры “Паляванне на цмоков в гомельском наваколіі”)
Гомельский цмок. Гравюра Андруся Скидана
(Гравюра Андруся Скидана)
Товарищи из Белицы и "обнаружили" пропавший артикул из Статута ВКЛ:

Теж уставуем: зверов спракавечных стародавнiх цмоков iж нiхто не мает бiтi альбо мучiтi в неволе, як цмок той у пущех або сенажатех гуляет, або теж у болотi сiдiт, або теж прыходiт до замку поестi. А хто цковал тово цмока i шкоду ему учiнiл, або горш тово зобiвшi гэтак с корыстiю схоплены быв, то мает той платiтi сорок рублев грошей або бiтым пугою на пляцы местскiм мае быть.
Велемнога таямнiцаў ахутваюць цмачыны вобраз: чым харчуецца, як росьцiць дзетак, на каго нападае i каму сiмпатызуе, ў чым сакрэт агнамянасьцi i лёккага палёту i адкуль гэтая прыродная поэтычнасць натуры?

Пры ўсёй сваёй сярэдняй агрэсiунасьцi цмок ёсьць даволi палахлiваю жывёлiнай й упадабаў для жыцьцястану гушчары затканыя iмглою, лясныя нетры паўдзённа-ўсходняе Беларусi у мейсцах концэнтрацыi археалагiчных помнiкаў, ды палесскiя алёсы (балота зарослае лесам), дзе сярод астраўцоў гадуе сваё нешматлiкае сямейства. Але пры ўсёй сваёй мiратворнасьцi жывёла не дапусьцiць назiраньня за сабою, асаблiва ў любасны пэрыод i пагатоў тады, калi водзiць дзетак паказваючы iм родную старонку. Iснуе павер’е, што цмакi аберагаюць гарадзiшчы i курганы ад рабаваньня i гвалту, але мусiць гэта хутчэй легенда, хоць як вядома анiводная легенда не ўзьнiкла на голым мейсцы.
Read more... )
DSC08477-02Один из самых известных белорусских цмоков по легенде жил в Лепельском озере, входящем в состав водоемов белорусского Поозерья. Тамошние места вообще богаты на цмоков-драконов, особенно на их водно-озерные подвиды. Оно и понятно, сама территория Поозерья, созданного в последний ледниковый период, тому способствует: леса, долины, холмы, болота, озы, камы, друмлины... И озера, много озер — больших и маленьких, отдельно стоящих и соединенных между собой как протоками, так и подземными "каналами" — почти 3000 озер. Стоит ли удивляться тому, что среди белорусских цмоков цмок поозерский выделяется в отдельный вид? А в рамках этого вида существует два подвида — "сухопутный" цмок и цмок озерный. Последнего еще называют цмок-фока. Фока — не потому, что имя у него такое, "Фока", а по той причине, что в переводе с древне-греческого "фока" (Φωκάς) обозначает "тюлень". Именно на этого зверя оказался больше всего похож водяной цмок Поозерья:

Видом тот змей был как зверь фока, такой же лоснистый, в складках, только без клыков. И серый, как фока. Но длиннее, чем тот, весьма. Потому что длины в нём было семь с половиной логойских саженей*, а если поинтересуется немец, то восемь и одна пятая фадена, а если, может, ангелец, то сорок девять футов и ещё двадцать два дюйма.
Read more... )
Апошнім населенным пунктам у беларускім спісе гарадоў і весак стаіць веска ЯЯ.


Яна невялічкая - не на кожнай мапе знойдзеш. Напрыклад на 5-кіламетровым атласе дарог Беларусі яе няма, а па паазерскай дарозе з Браслава на Друю - ёсьць. І ёсьць цікавае паданне па паходжанне назвы гэтай весцы:
Read more... )
А возера, щто ў Дамашкавічах, там жаднай ракі не ўходзе i не выходзе, а гэтакае ж глыбокае, таксама, кажуць, стала. Перш было поле; на ём усё грэчку сеялі. Раз гэта скасілі грэчку, пусцілі свінней пасціць, дык парсюк у водным месці, шукаючы, муся, земляных арэхаў, рыў, рыў i дарыўся да зямельных цмокаў, ну, i чабахнула адтуляка вада, свінней усіх патапілі зразу, a пастушкі ўцяклі дамоў. У возеры тым i рыбы ўсякай годзе. Раз граф Слізінь адной шчуцы прычапіў бляшку пад жабры i напісаў літары: «Калі хто i дзе яго злове, каб азнаймілі яму». Ну дык у столькі год i злабілі тую самую щчуку ў Мядзелі. Яна нійначай як пэўна падземнымі ракамі туды заплыла.

БТН. Легенды і паданні. - С. 381.
ЦМОКІ - жылі ў азёрах, рэках і багнах Беларусі. У. Караткевіч апісаў лепельскіх Ц. як найбольш крыважэрны і небяспечны для чалавека від. Лепельскія Ц. перакульвалі чаўны з «грамадзянамі Вялікага княства Літоўскага», як піша У. Арлоў, і жывіліся названымі. Ц. з возера Нешчарда адрозніваліся меншымі памерамі, не раз набіваліся ў рыбацкія невады і палохалі тутэйшых рыбакоў. Цмок, які вылупіўся з яйка, знесенага чорным пеўнем, верагодна, належыць да найстаражытнейшай пароды, ён нашчадак тых агнядышных пачвараў, перамогамі над якімі ганарыліся сярэднявечныя рыцары. Хведар Еўлашоўскі бачыў летаўца (гл. «Дыярыуш» Х. Еўлашоўскага), лятучую і агнядышную разнавіднасць цмока, які залятаў у акно да адной кабеціны. Летаўцы маюць здольнасць скідвацца людзьмі, пераважна каханкамі. Мадэль летаўца - паветраны змей. Пасля сустрэчы з летаўцом Еўлашоўскі моцна захварэў на нервовыя прыпадкі, ледзьве ачомаўся праз некалькі гадоў. Выгляд беларускіх Ц. можна ідэнтыфікаваць паводле абразоў, выпісаных веткаўскімі іканапісцамі, на сюжэт змагання св. Юр'я з пачварай. Агідныя і даволі мізэрныя істоты нагадваюць крылатых жабаў або вужакаў. Апошняга жывога цмока вылавілі, як кажуць, у Свіслачы на пачатку гэтага стагоддзя і нараклі «балотным яшчарам». Ёсць меркаванне, што ў пінскіх балотах або глухіх азёрах Крыўі Ц. працягваюць жыць да цяперашняга часу, як і ў знакамітым шатландскім возеры Лох-Нэс. У наш час стыхійна ўтварылася Брацтва з'едзенага цмока, калі на беразе Нешчарды ўначы балявала група літаратараў, удзельнікаў літаратурна-этнаграфічнай экспедыцыі, што даследавала сляды Яна Баршчэўскага, і ўпоцемках спажыла ў юшцы вадзянога Ц. Уладзімір Арлоў цвердзіць пра эзатэрычную прыроду Ц. І кажа, што частка майго артыкулу пра Полацкі Лабірынт, што датычылася Ц., нават на ксэраксе не хацела адбівацца

(с)
Tags:

З пленэра манументальнай драўлянай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва» (2014 г.).
(с)
Tags: