Profile

p_dohva: (Default)
pan Dohva

April 2017

S M T W T F S
      1
2345 6 78
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Оригинал взят у [livejournal.com profile] supron_licvin в Агароднікі. Хата з цмокамі
У лідскім раёне пасярод вёскі Агароднікі (тарноўскі с\с) стаіць міжваенная драўлянная хата з вельмі нетыповым для тамтэйшае мясцовасці ўзорам на ліштвах. На іх адлюстраваны самы сапраўдны літвінскі цмок!


Глядзець болей... )
Аднаго разу пайшла маленькая дзяўчынка ў пушчу крынічку гаючай вады знайсці, ды так нахадзілася, што ў гушчарох заблудзіла. Шла яна лесам то ўгору то ў дол ды раптам бачыць, што на пятую гару выйшла, хоць гэтага зусім не хацела. Памятала яна што забаронена было заходзіць на тую пятую гару.
Толькі дзяўчынка агледзелася, ажно бачыць на гары вялікі вогненны цмок ляжыць ды на яе дзівіцца, а вакол вогненага цмока старыя абпаленыя кавалкі чаўноў ды чалавечыя косткі валяюцца.
Убачыў вогнены цмок маленькую дзяўчынку ды кажа:
- Я жыву на гэтай гары! Гэта мой дом! Ніхто не можа паднімацца на маю гару акрамя мяне. Ты парушыла правіла, а значыць ніхто з вас жыць тут больш не будзе! Бачыш косткі вакол мяне? Гэта ўсё што засталося ад людзей, якія раней сюды прыплывалі і заходзілі на пятую гару.
Спалохалася тых словаў дзяўчынка.
А цмок працягвае:
- Калі ты прыйшла на маю гару, то і я магу прыйсці на тваю гару! За тое што ты патурбавала мяне на маёй пятай гары, сёння ўночы я прыду на гору дзе вы жывеце каб усіх вас з'есці!
Замаркоцілася тады дзяўчынка, але не за сябе яна баялася, але за тых людзей якія былі на сярэдняй гары і не ведалі нічога. За сваіх суродічаў яна баялася і вінаваціла ў тым што здарылася толькі сябе.

Увесь тэкст тут.
Змяіны (Сівы) камень
Нахадзіўся ў тым камені чорт, нячыстая сіла. Паднасілі яму шыць. Як скажуць: “Пашый харашо”, – то ён якую штуку ўклеіць. А як: “пашый, пажаласта, як сам знаеш”, – адчаканіць харашо. Ці кажух ці што. Сівы камень. Там змей нахадзіўся ў камні. Врэд ня дзелаў. Падыдзі, скажы, вот забылася, як звалі, каб пашыў. Адкрываецца акно… і бярэць, і закрываецца. Ад прэдка свету такі. Там дзярэўня Есяноўка. Змяіны камень. Як кінеш камянём у той камень, ён забарабаніць.
Запісаў Глушко А. у 1998 г. ў в. Сталюгі Лепельскага р-на ад Дабравольскай Марыі Мікалаеўны, 1915 г.н. (стар. 34)

Змей, што жыў на хутары Ямскае
Усё не станіць, не станіць і золата. Баба адна была і яна з ім імела дзела. Ён ей прынясець золата, то тоя. А яна яму спячэць яешню і паставіць ў істопку на жарнах. Ён прыдзець, з’есь і пойдзіць. А тады зяць агледзіў, што яна яешню пячэць, а яму не даець. Ён тады ўзяў тую яешню, з’еў. Абы-чаго наклаў у скавароду. А ён прыляцеў, паглядзеў, а тады ўзяў. Мама казала, чуда. Істопку запаліў, а сам дугой стаў пад істопкай. Істопка згарэла, а нічога не загарэлась. І яе, зробілася карчаком і памёрла. Мама ўсё казала, каб не хадзілі туды, бо там яшчэ змей лётаіць.
Запісаў Тухта В. у чэрвені 2012 г. ў в. Велеўшчына Лепельскага р-на ад Клундук Ганны Кірылаўны, 1933 г.н. (стар. 52)

Стэпчыхін змей
У Свядзе во гэдак было. Дык гэта точна ў Свядзе, у Тэклі Стэпчыхінай. Цяпер ужо Стэпчыхіных нікаво не асталося ў Свядзе. Усё ей змей, кажуць, прэць і прэць, пакуль не агледзілі. А тады агледзілі. Яна, кажыць, тожа яго частавала. А яны як начаставалі яго. Умёўся, і яго не стала, і яе зробіў, што яна памёрла. Мама казала, людзі зналі. Было чараўнікоў, страхоцце. Неяк было трымаць.
Запісаў Тухта В. у чэрвені 2012 г. ў в. Велеўшчына Лепельскага р-на ад Клундук Ганны Кірылаўны, 1933 г.н. (стар. 52)
Оригинал взят у [livejournal.com profile] supron_licvin в Астранамічныя назіранні прабабулі. Біблейскі сюжэт і вялізны цмок
moon-canon-28-135

Паводле расповеду прабабулі, Брылеўскай (дзяв. Аліферовіч) Ганны (1905-1979 гг.), на месяцы адлюстравана сцэна "брат брата забівае". Відавочна, звязана такое павер'е з біблейскай тэматыкай (Каін і Авель), а магчыма і з нейкай паганскай легендай.

Яшчэ прабабуля расказвала маім, што аднойчы ў годы яе дзяцінства адбылося поўнае зацменне сонца. Уся вёска (а жыла яна ў Любарах на лідчыне) моцна перапужалася: ўсе чамусьці верылі, што ва ўсім вінаваты вялізны цмок, які нейкім чынам засланіў сабою сонца. З лямантам жанчыны пабеглі да крыжа і пачалі ўголас маліцца. Малітва дапамагла: у хуткім часе цмок адляцеў.
Ёсць дадзеныя, што ў ноч перад бітвай да Канстанціна Астрожскага прыходзіў цмок: ад імя ўсіх казачных істот ён сказаў, што маскавіты для іх таксама чужынцы і захопнікі. І жыцця пад Масквой ім не трэба. Таму разам з войскам Астрожскага супраць Масквы змагаліся ўсе: лазавікі, вадзянікі, багнікі, русалкі, і, вядома ж, цмокі.
Цікавая легенда звязана зноў-такі з замкам. Хтосьці перакананы, нібыта ад яго да фарнага Крыжаўзвіжанскага касцёла вядзе патаемны і не вывучаны дагэтуль падземны ход, і жыве ў гэтым ходзе велізарны цмок з чалавечымі вачыма. Цмок выходзіць на паверхню толькі ў хвіліны небяспекі, і на працягу мінулага стагоддзя бачылі яго ранкам 22 чэрвеня 1941 года і ў пачатку 1980-х, капі раптам і без асаблівых на тое прычын абрынулася частка сцяны цытадэлі.
 Кажуць, што недзе сярод лесу, пад зямлёю жыве чырвоная змяя. Адзін раз на год яна вылазіць са сваёй нары, каб абавязкова кагосьці ўкусіць. Ахвярай можа быць і чалавек, і жывёла. Часцей яна джаліць кароў. Калі ж нікога не знаходзіць, то джаліць дрэва, і яно адразу гіне - засыхае. Некаторыя дадаюць, што змяя ў пэўныя моманты можа ператварацца ў стралу і лятаць. Адна жанчына нават распавяла, як у дзяцінстве пасвіла кароў ды пачула рэзкае мычанне. Раптоўна адна з кароў упала змяртвечаная. Пасля агляду ветэрынара высветлілася, што ў каровы ўкус на губе. Але, дзіўна, змяю ніхто ніколі не бачыў.

У дзяцінстве дарослыя забаранялі ім хадзіць на Вілію купацца, бо там у вадзе жыве цмок з галавой каровы і п'е ў дзяцей кроў. Трэба дадаць, што мясцовае насельніцтва цмокам заве вясёлку. Слова "вясёлка" яны ўвогуле не ведаюць.

Паводле адной легенды, у тым месцы, дзе навалена валуноў, якое мы і назвалі логавам цмока, схавана золата. Але скарб гэты аберагае цмок, ён палохае тых, хто спрабуе дастаць яго. Аднак кажуць, што калі б знайшоўся хто смелы і напалохаў цмока, то той бы ўцёк.

(с)
Пыхае агнём, круціць хвастомъ, палохае зубамі, крычыць. Летаючы кусае і біе. Звер спрыцен велмі і мудр. Зол во бороненіі норокъ своіх. Ніхай жыве і пасецца цмок. (З гравюры “Паляванне на цмоков в гомельском наваколіі”)
Гомельский цмок. Гравюра Андруся Скидана
(Гравюра Андруся Скидана)
Товарищи из Белицы и "обнаружили" пропавший артикул из Статута ВКЛ:

Теж уставуем: зверов спракавечных стародавнiх цмоков iж нiхто не мает бiтi альбо мучiтi в неволе, як цмок той у пущех або сенажатех гуляет, або теж у болотi сiдiт, або теж прыходiт до замку поестi. А хто цковал тово цмока i шкоду ему учiнiл, або горш тово зобiвшi гэтак с корыстiю схоплены быв, то мает той платiтi сорок рублев грошей або бiтым пугою на пляцы местскiм мае быть.
Велемнога таямнiцаў ахутваюць цмачыны вобраз: чым харчуецца, як росьцiць дзетак, на каго нападае i каму сiмпатызуе, ў чым сакрэт агнамянасьцi i лёккага палёту i адкуль гэтая прыродная поэтычнасць натуры?

Пры ўсёй сваёй сярэдняй агрэсiунасьцi цмок ёсьць даволi палахлiваю жывёлiнай й упадабаў для жыцьцястану гушчары затканыя iмглою, лясныя нетры паўдзённа-ўсходняе Беларусi у мейсцах концэнтрацыi археалагiчных помнiкаў, ды палесскiя алёсы (балота зарослае лесам), дзе сярод астраўцоў гадуе сваё нешматлiкае сямейства. Але пры ўсёй сваёй мiратворнасьцi жывёла не дапусьцiць назiраньня за сабою, асаблiва ў любасны пэрыод i пагатоў тады, калi водзiць дзетак паказваючы iм родную старонку. Iснуе павер’е, што цмакi аберагаюць гарадзiшчы i курганы ад рабаваньня i гвалту, але мусiць гэта хутчэй легенда, хоць як вядома анiводная легенда не ўзьнiкла на голым мейсцы.
Read more... )
DSC08477-02Один из самых известных белорусских цмоков по легенде жил в Лепельском озере, входящем в состав водоемов белорусского Поозерья. Тамошние места вообще богаты на цмоков-драконов, особенно на их водно-озерные подвиды. Оно и понятно, сама территория Поозерья, созданного в последний ледниковый период, тому способствует: леса, долины, холмы, болота, озы, камы, друмлины... И озера, много озер — больших и маленьких, отдельно стоящих и соединенных между собой как протоками, так и подземными "каналами" — почти 3000 озер. Стоит ли удивляться тому, что среди белорусских цмоков цмок поозерский выделяется в отдельный вид? А в рамках этого вида существует два подвида — "сухопутный" цмок и цмок озерный. Последнего еще называют цмок-фока. Фока — не потому, что имя у него такое, "Фока", а по той причине, что в переводе с древне-греческого "фока" (Φωκάς) обозначает "тюлень". Именно на этого зверя оказался больше всего похож водяной цмок Поозерья:

Видом тот змей был как зверь фока, такой же лоснистый, в складках, только без клыков. И серый, как фока. Но длиннее, чем тот, весьма. Потому что длины в нём было семь с половиной логойских саженей*, а если поинтересуется немец, то восемь и одна пятая фадена, а если, может, ангелец, то сорок девять футов и ещё двадцать два дюйма.
Read more... )
Апошнім населенным пунктам у беларускім спісе гарадоў і весак стаіць веска ЯЯ.


Яна невялічкая - не на кожнай мапе знойдзеш. Напрыклад на 5-кіламетровым атласе дарог Беларусі яе няма, а па паазерскай дарозе з Браслава на Друю - ёсьць. І ёсьць цікавае паданне па паходжанне назвы гэтай весцы:
Read more... )
А возера, щто ў Дамашкавічах, там жаднай ракі не ўходзе i не выходзе, а гэтакае ж глыбокае, таксама, кажуць, стала. Перш было поле; на ём усё грэчку сеялі. Раз гэта скасілі грэчку, пусцілі свінней пасціць, дык парсюк у водным месці, шукаючы, муся, земляных арэхаў, рыў, рыў i дарыўся да зямельных цмокаў, ну, i чабахнула адтуляка вада, свінней усіх патапілі зразу, a пастушкі ўцяклі дамоў. У возеры тым i рыбы ўсякай годзе. Раз граф Слізінь адной шчуцы прычапіў бляшку пад жабры i напісаў літары: «Калі хто i дзе яго злове, каб азнаймілі яму». Ну дык у столькі год i злабілі тую самую щчуку ў Мядзелі. Яна нійначай як пэўна падземнымі ракамі туды заплыла.

БТН. Легенды і паданні. - С. 381.
У тым возеры жыў праўдзівы Цмок, які меў шмат маленечкіх цмачанятаў, з выгляду амаль як звычайныя вужы. Шматдзетны Цмок, карацей! І тыя цмачаняты вялікай шкоды не чынілі, але паскудзілі ў навакольных вёсках. У каго куранят перадушаць, у каго ў агародзе пагаспадараць… Аднойчы ішоў праз вёску стары дзед, якому тут дужа спадабалася, і ён хацеў застацца тут жыць. Мясцовыя людзі сказалі: жыві, карміць цябе будзем. Але пры адной умове: парай, як з тым шматдзетным Цмокам разабрацца. І дзед параіў: выбраць самага дужага асілка-каваля з наваколля, каб ён выдраў старое дрэва і тым дрэвам перадушыў усіх цмачанятаў. Знайшлі асілка-каваля, але той адмовіўся: маўляў, мне тыя цмокі не замінаюць. Але неўзабаве каваль хацеў ажаніцца, вырабіў для сваёй каханай пярсцёнак, які… сцягнулі тыя цмачаняты! Тады каваль раззлаваўся, выдраў дрэва і пачаў ім біць цмокавых дзетак. Біў, біў, ажно пакуль не набіў роўна сто штук! З так пары так возера і завецца — Набіста: ад “набі сто штук”!
(Міёрскі раён Віцебскай вобласці)
Мінскі цмок

Адзін з пагоркаў, на якіх стаіць селеташні Мінск, раней называўся Зьмеевым. Гэта там, дзе Юбілейная плошча і ст. метро Фрунзенская. І вось чаму зваўся той пагорак Зьмеевым.
Древний_Минск_03b
Read more... )
OLYMPUS DIGITAL CAMERAСлонімскі цмок

Расколаты камень ляжыць у лесе паблізу Альбярціна (мікрараён Слоніма, раней быў пасёлак) каля дарогі, калі ехаць на вёску Якімавічы. Ён больш за тры метры ў вышыню, тры з паловай метры ў шырыню і ў даўжыню.
Сярод слонімцаў бытуе легенда, што некалі тут жыў Янка-асілак. Аднойчы ён сустрэў дзяўчыну незвычайнай прыгажосці і моцна закахаўся. Дзяўчына таксама пакахала юнака. Але аб прыгажуні даведаўся двухгаловы змей і прыляцеў па яе. Насустрач змею выйшаў Янка-асілак і сказаў: “Трымаю бой на жыццё і смерць, але сваю дзяўчыну табе не аддам”. Янка-асілак і змей сышліся ў чыстым полі. Загрымелі мячы і пачалася бойка. Яны доўга біліся і Янка бачыць, што перамога зусім блізка. Але ён раптам адчуў, што моцна прытупіўся яго меч. “Эх, і патачыць няма чым! – усклікнуў Янка. – Хоць бы камень які пад рукой аказаўся”. І вырасла перад ім скала, як быццам шчытом закрыла. Не змог змей дастаць сваім мячом Янку, злосна секануў па камені што было сілы – раскалолася скала і выбіла меч з варожых рук. Тут Янка і дабіў змея. А расколаты валун да сённяшніх дзён ляжыць на слонімскай зямлі.

Расколаты камень ляжыць у лесе паблізу Альбярціна (мікрараён Слоніма, раней быў пасёлак) каля дарогі, калі ехаць на вёску Якімавічы. Ён больш за тры метры ў вышыню, тры з паловай метры ў шырыню і ў даўжыню.

Еще предания и легенды про различных белорусских цмоков по тэгу "Аутентичные цмоки"
А не замутить ли небольшой цикл постов про белорусских драконов? Хотя бы в варианте цитат из неких первоисточников?..

Лепельскі цмок

DSC08477-02Не толькі людзям, а і звярам, і гадам, і пачварам падводным даводзілася ў той год цяжка. Якраз тады выдахлі ў Сенненскіх азёрах цмокі, пра якіх пісаў яшчэ прападобны Амбражэй Куцеянскі; якіх цмокаў ён калісьці закляў і загнаў у возера, каб не палохалі людзей. Вальнадумцы і ерэтыкі казалі, што ўсё гэта байкі, бо ніхто тых цмокаў, акрамя п'янюг начных, не бачыў. Што ж, і п'янюгам трэба верыць. Які гэта цвярозы богабаязны чалавек палезе ўначы на лясное возера з дрэннаю славай?!
І яшчэ казалі вальнадумцы, што каб цмокі былі — яны б народ хапалі, лапалі. І гэта ерась! Па-першае, прападобны Амбражэй тых цмокаў закляў, а па-другое, забылі яны, што ніколі ў тыя часы не аддавала Лепельскае возера трупаў. А ў той год і вальнадумцы ахнулі. Праўду казаў прападобны. За адну ноч на водмелях тых яшчураў, тых цмокаў знайшлі сорак, ды палова таго хісталася на фалях, як плаваючыя выспы. Ды другой раніцай знайшлі яшчэ трохі менш паловы таго, што выдахла ў першую ноч.
А яшчэ праз ноч усплыў самы вялікі. Адзін.

Выглядам той цмок быў, як звер фока (цюлень), такі самы льсняны, у складках, толькі без поўсці. І шэры, як фока. Але даўжэйшы за яго куды. Бо даўжыні ў ім было сем з паловай лагожаскіх сажняў (15 з паловай метраў), а калі пацікавіцца немец, то восем і адна пятая фадэна, а калі, можа, ангелец, то сорак дзевяць футаў і яшчэ дваццаць два дзюймы.
Тулава мелі тыя цмокі шырокае і трохі пляскатае, і мелі яны плаўнікі — не такія, як у рыбы, а такія таксама, як у фокі, таўстамясыя, шырокія, але не дужа доўгія. Шыю мелі, па тулаву, дык тонкую і надта доўгую. А на шыі сядзела галава, адначасова падобная і на галаву змяі і на галаву лані.

І, дальбог, смяялася тая галава. Мо проста зубы скаліла, а мо — з нашых бедаў. І зубы былі велічынёй з конскія, але вострыя, і многа іх было на такую галаву аж данельга. Вочы вялізныя, як сподкі, каламутна-сінія ў зелень, ашклянелыя. І страшна было глядзець у тыя вочы, і мурашкі па спіне, нібы Евінага змія ўбачыў, і непамысна неяк, і нібы ў чымсьці вінаваты.
Уладзімір Караткевіч "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"

DSC08471-02
Read more... )
Еще предания и легенды про различных белорусских цмоков по тэгу "Аутентичные цмоки"